- 1. Кіроўцу хору. На музычным інструмэньце Шушан-Эдут. Залатая псальма Давідава для навучаньня,
- 2. калі ён ваяваў зь Сірыяй Месапатамскай і зь Сірыяй Цаванскай, і калі Ёаў, вяртаючыся, перамог дванаццаць тысяч Ідумэяў у даліне Салянай.
- 3. Божа! Ты нас адкінуў, Ты паглуміў нас, угневаўся Ты; вярніся да нас,
- 4. Ты зямлю скалануў, разьбіў яе: загаі разломы яе, бо яна хістаецца.
- 5. Ты даў народу Твайму зьведаць жорсткае, напаіў нас віном зьдзіўленьня.
- 6. Дай сьцяг тым, хто баіцца Цябе, каб яны паднялі яго дзеля ісьціны,
- 7. каб вызваліліся аблюбенцы Твае; уратуй правіцай Тваёю, і пачуй мяне.
- 8. Бог сказаў у сьвятыні Сваёй: "перамагу, - падзялю Я Сіхем, і даліну Сукот абмераю;
- 9. Мой Галаад, Мой Манасія, Яфрэм крэпасьць Маёй галавы, Юда скіпетр Мой,
- 10. Мааў умывальная шаля Мая; на Эдом абуткам кіну Маім". Кліч мяне, зямля Філістымская!
- 11. Хто ўвядзе мяне ў горад умацаваны? Хто давядзе мяне да Эдома?
- 12. Ці ня Ты, Божа, Які нас адкінуў, і ня выходзіш, Божа, з войскам нашым?
- 13. Дай дапамогу нам ва ўціску, бо дапамога людзкая - марнота.
- 14. З Богам мы выявім сілу; Ён скіне ворагаў нашых.
Головна > Бібліотека > Бібліїстика > Переклади Біблії > Переклади Біблії білоруською мовою > Бiблiя беларуская. Пераклад Сёмухи > Стары Запавет > Псалтыр > Глава 59