- 1. Псальма Давідава, калі ён быў у пустыні Юдэйскай.
- 2. Божа! Ты Бог мой, Цябе я шукаю ад золку; Цябе прагне душа мая, па Табе маё цела тужыць у зямлі пустой, высахлай і бязводнай,
- 3. каб бачыць сілу Тваю і славу Тваю, як бачыў Цябе ў сьвятыні:
- 4. бо ласка Твая лепшая за жыцьцё. Уславяць вусны мае Цябе.
- 5. Так дабраслаўлю Цябе ў жыцьці маім; у імя Тваё рукі мае падыму.
- 6. Як лоем і алеем душа мая насычаецца, і радасным голасам вусны мае Цябе славяць,
- 7. калі ўспамінаю Цябе я на ложку маім, думаю пра Цябе ў часіну начную,
- 8. бо Ты дапамога мая, і ў цяні крылаў Тваіх я парадуюся;
- 9. Душа мая да Цябе прыляпілася; правіца Твая трымае мяне.
- 10. А тыя, што шукаюць пагібелі душы маёй, сыдуць у апраметную зямлі;
- 11. паб'юць іх сілаю меча; стануць здабычаю лісаў;
- 12. а цар усьцешыцца ў Богу, будзе ўслаўлены кожны, хто Яму прысягае, бо замкнуцца вусны ў тых, што гавораць няпраўду.
Головна > Бібліотека > Бібліїстика > Переклади Біблії > Переклади Біблії білоруською мовою > Бiблiя беларуская. Пераклад Сёмухи > Стары Запавет > Псалтыр > Глава 62