Глава 66

< предыдущая глава   следующая глава >
Глава 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91
  • 1. Кіроўцу хору. На струнных інструмэнтах. Псальма. Песьня.
  • 2. Божа! будзь літасьцівы да нас і дабраславі нас, асьвятлі нас абліччам Сваім,
  • 3. каб мы спазналі на зямлі дарогу Тваю, ва ўсіх народах выратаваньне Тваё.
  • 4. Хай уславяць народы Цябе, Божа; хай уславяць усе народы Цябе.
  • 5. Хай весяляцца і радуюцца плямёны; бо Ты судзіш народы справядліва і кіруеш на зямлі плямёнамі.
  • 6. Хай уславяць народы Цябе, Божа, хай уславяць усе народы Цябе.
  • 7. Зямля дала плод свой: хай дабраславіць нас Бог, Бог наш.
  • 8. Хай дабраславіць нас Бог, і хай збаяцца Яго ўсе межы зямлі.