Глава 69

< предыдущая глава   следующая глава >
Глава 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94
  • 1. Кіроўцу хору. Псальма Давідава. На ўспамін.
  • 2. Пасьпяшайся, Божа, вызваль мяне, пасьпяшайся, Госпадзе, на дапамогу мне.
  • 3. Хай пасаромяцца і хай паганьбаваныя будуць усе, што шукаюць загубы душы маёй! Няхай адхіснуцца і абсьмяяныя будуць тыя, што зычаць мне ліха!
  • 4. Няхай адхіснуцца за паганьбаваньне мяне і тыя, што кажуць мне: "добра! добра!".
  • 5. Няхай радуюцца і весяляцца Табою ўсе, што Цябе шукаюць, і хто любіць збавеньне Тваё, хай кажуць заўсёды: вялікі Гасподзь!
  • 6. А я гаротны і ўбогі: Божа, пасьпяшайся да мяне! Ты - дапамога мая і Збаўца мой; Госпадзе! не спазьніся.