Глава 74

< предыдущая глава   следующая глава >
Глава 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99
  • 1. Кіроўцу хору. Не загубі. Псальма Асафава. Песьня.
  • 2. Славім Цябе, Божа, славім; бо блізка імя Тваё; абвяшчаюць цуды Твае.
  • 3. "Калі Я выберу час, Я ўчыню суд па праўдзе.
  • 4. Хістаюцца зямля і ўсе, хто на ёй жыве: Я ўмацую стаўпы яе".
  • 5. Кажу ліхамысным: не шалейце, і бязбожным: не падымайце рога,
  • 6. не падымайце высока рога вашага, не гаварэце цьвёрдалоба,
  • 7. бо не ад усходу і не ад захаду і не ад пустыні ўзвышэньне;
  • 8. а Бог ёсьць Судзьдзя: аднаго прыніжае, а другога ўзносіць;
  • 9. бо чара ў руцэ ў Госпада, віно ў ёй кіпіць, поўнае мяшанага, і Ён палівае зь яе. Нават дрожджы зь яе будуць выціскаць і піць усе бязбожнікі зямлі.
  • 10. А я буду абвяшчаць вечна, буду апяваць Бога Якаўлевага.
  • 11. Усе рогі бязбожнікаў паламаю, і ўзьнясуцца рогі праведніка.