Глава 70

< предыдущая глава   следующая глава >
Глава 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95
  • 1. На Цябе, Госпадзе, спадзяюся; хай ня буду вавек пасаромлены.
  • 2. Праўдай Тваёй мяне вызвалі і выбаві; прыхілі вуха Тваё да мяне, і ўратуй мяне.
  • 3. Будзь мне трывалым прыстанішчам, куды я заўсёды мог бы схавацца; Ты наказаў уратаваць мяне, бо цьвярдыня мая і моцнасьць мая - Ты.
  • 4. Божа мой! вызвалі мяне з рук бязбожніка, з рук бязбожніка і прыгнятальніка.
  • 5. Бо Ты - надзея мая, Госпадзе Божа, спадзяваньне маё зь юнацтва майго.
  • 6. На Цябе апіраўся я быў ад улоньня; Ты вывеў мяне з чэрава маці маёй; Табе хвала мая ня спыніцца.
  • 7. Многім я стаўся нібыта дзівам; але Ты - цьвёрдая надзея мая.
  • 8. Няхай вусны мае хвалою напоўняцца, каб я Табе славу сьпяваў, кожны дзень апяваў Тваю веліч.
  • 9. Не адкідай мяне на час старасьці; як пачне мая сіла слабнуць, не пакінь мяне,
  • 10. бо ворагі мае супраць мяне змаўляюцца, і тыя, што цікуюць душу маю, - ладзяць нарады,
  • 11. кажучы: "Бог яго кінуў; даганеце і схапеце яго; бо няма таго, хто б яго ўратаваў".
  • 12. Божа! не аддаляйся ад мяне; Божа мой! пасьпяшайся мне на дапамогу.
  • 13. Хай пасаромяцца і зьнікнуць супастаты душы маёй; хай сорам і ганьба пакрые тых, што зычаць мне ліха!
  • 14. А я заўсёды буду на Цябе спадзявацца і памнажаць Тваю славу.
  • 15. Вусны мае абвяшчацьмуць праўду Тваю, кожны дзень Твае добрыя дзеі; бо я ня ведаю ліку ім.
  • 16. Буду славіць усемагутнасьць Госпада Бога; згадаю праўду Тваю - адзіна Тваю.
  • 17. Божа! Ты навучаў мяне зь дзён маёй маладосьці, і да сёньня дзівосы Твае я абвяшчаю.
  • 18. І да старасьці, і да сівізны не пакінь мяне, Божа, пакуль не абвяшчу Тваю сілу гэтаму роду і ўсім будучым магутнасьць Тваю.
  • 19. Праўда Твая, Божа, да найвышэйшых; вялікія дзеі ўчыніў Ты; Божа, хто падобны да Цябе?
  • 20. Ты пасылаў на мяне многія і лютыя беды, але і зноў ажыўляў мяне і зь бездані зямлі зноў выводзіў мяне.
  • 21. Ты ўзвышаў мяне і суцяшаў мяне, і зь бездані зямлі выводзіў мяне.
  • 22. І я буду славіць Цябе на псалтыры, Тваю праўду, Божа мой; буду Цябе апяваць на арфе, Сьвяты Ізраілеў!
  • 23. Радуюцца вусны мае, калі я сьпяваю Табе, і душа мая, якую Ты вызваліў;
  • 24. і язык мой кожны дзень будзе абвяшчаць праўду Тваю, бо пасаромленыя, бо паганьбёныя тыя, што ліха шукаюць мне.