Глава 81

< предыдущая глава   следующая глава >
Глава 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100 101 102 103 104 105 106
  • 1. Псальма Асафава. Бог стаяў у гурце багоў; сярод багоў правіў суд:
  • 2. дакуль будзеце вы судзіць несправядліва і патураць бязбожным?
  • 3. Чынеце суд беднаму і сіраце; прыгнечанаму і гаротнаму справядлівасьць рабеце;
  • 4. вызваляйце беднага і ўбогага; вырывайце яго з рук бязбожнікаў.
  • 5. Ня ведаюць, не разумеюць, у цемрадзі ходзяць; усе асновы зямлі хістаюцца.
  • 6. Я сказаў: вы - багі, і сыны Ўсявышняга - усе вы;
  • 7. але вы памраце, як людзі, і ўпадзяце, як кожны з князёў.
  • 8. Паўстань, Божа, судзі зямлю, бо Ты спадкуеш усе народы.