Глава 80

< предыдущая глава   следующая глава >
Глава 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100 101 102 103 104 105
  • 1. Кіроўцу хору. На Гэцкім інструмэньце. Псальма Асафава.
  • 2. Сьпявайце радасна Богу, цьвярдыні нашай; усклікайце Богу Якава!
  • 3. Вазьмеце псальму, зайграйце на бубне, на арфе з гукам прыемным, на псалтыры;
  • 4. трубеце ў трубу парою маладзіка, у пэўны час, у дзень сьвята нашага;
  • 5. бо гэта закон Ізраілю, пастанова ад Бога Якаўлевага.
  • 6. Ён пастанавіў гэта ў сьведчаньне Язэпу, калі той выйшаў зь зямлі Егіпецкай, дзе пачуў гукі мовы, якое ня ведаў:
  • 7. "Я зьняў з плячэй ягоны цяжар, і рукі ягоныя вызваліліся ад кашоў".
  • 8. У гароце ты паклікаў Мяне, і Я цябе вызваліў; зь сярэдзіны грому пачуў Я цябе; пры водах Мэрывы выпрабаваў цябе.
  • 9. Слухай, народзе Мой, і Я буду сьведчыць табе; Ізраіле! о, калі б ты паслухаў Мяне!
  • 10. Хай ня будзе ў цябе іншага Бога, і не пакланяйся богу чужому.
  • 11. Я Гасподзь, Бог твой, Які вывеў цябе зь зямлі Егіпецкай; разамкні твае вусны, і Я напоўню іх".
  • 12. Але народ Мой ня слухаўся голасу Майго, і Ізраіль не ўпакорваўся Мне;
  • 13. таму Я пакінуў іх упартасьці іхняга сэрца, хай ходзяць паводле намераў сваіх.
  • 14. О, калі б народ Мой слухаў Мяне і Ізраіль хадзіў Маімі шляхамі!
  • 15. Я хутка ўпакорыў бы ворагаў іхніх і павярнуў бы руку Маю на прыгнятальнікаў іхніх;
  • 16. ненавісьнікі Госпада поўзалі б перад імі, а дабрашчасьце доўжылася б заўсёды.
  • 17. я карміў бы іх тлушчам пшаніцы і насычаў бы іх мёдам са скалы.