- 1. Псальма Давідава. Дабрашчасны той муж, што ня ходзіць на раду бязбожных, і не стаіць на дарозе грэшных, і не сядзіць на зборні распустаў;
- 2. а ў законе Гасподнім воля ягоная, і пра закон Ягоны ўдзень і ўначы разважае!
- 3. І будзе ён, быццам дрэва, над плынямі водаў пасаджанае, што родзіць свой плод у свой час, і ліст у якога ня жухне; і ва ўсім, што ён учыняе, пашчасьціць яму.
- 4. Ня так у бязбожнікаў; яны - быццам пыл, ветрам падняты.
- 5. Таму ня ўстояць бязбожнікі на Божым судзе, а грэшнікі - на сходзе праведных.
- 6. Бо дарогу праведных ведае Гасподзь, а дарога бязбожнікаў прападзе!
Головна > Бібліотека > Бібліїстика > Переклади Біблії > Переклади Біблії білоруською мовою > Бiблiя беларуская. Пераклад Сёмухи > Стары Запавет > Псалтыр > Глава 1